Анхела Эспіноса Руіс: Калі б мне давалі адзін еўра кожны раз, калі чую пытаньне «а чаму беларуская мова?», я была б мільянеркай

26.02.2016 / 18:48

«Калі б мне давалі адзін еўра кожны раз, калі чую пытанне «а чаму беларуская мова?», я была б еўравай мільянеркай, — пажартавала Анхела Эспіноса Руіс у сябе ў фэйсбуку. — Але калі б давалі за пытанне «а расейскую ты ведаеш?», была б мільянеркай у беларускіх рублях, мінімум. Гэта мяне хвалюе», — іранізуе яна.

Анхела Эспіноса Руіс — іспанка, якая вывучыла беларускую мову. Ды так, што піша на ёй вершы і прозу. Яна прапанавала для публікацыі ў «Нашай Ніве» сваё новае апавяданне. Дарэчы, гэтымі днямі яна прыехала ў Беларусь.

Чытайце яшчэ: Анхела Эспіноса Руіс: З паездкі ў Беларусь я вярнулася зусім іншым чалавекам