Анхела Эспиноса Руис: Если бы мне давали один евро каждый раз, когда слышу вопрос «а почему белорусский язык?», я была бы миллионершей
26.02.2016 / 18:50
«Калі б мне давалі адзін еўра кожны раз, калі чую пытанне «а чаму беларуская мова?», я была б еўравай мільянеркай, —пажартавала Анхела Эспіноса Руіс у сябе ў фэйсбуку. — Але калі б давалі за пытанне «а расейскую ты ведаеш?», была б мільянеркай у беларускіх рублях, мінімум. Гэта мяне хвалюе», — іранізуе яна.
Анхела Эспіноса Руіс — іспанка, якая вывучыла беларускую мову. Ды так, што піша на ёй вершы і прозу. Яна прапанавала для публікацыі ў «Нашай Ніве» сваё новае апавяданне. Дарэчы, гэтымі днямі яна прыехала ў Беларусь.