Наступны перапіс насельніцтва аб'яднаюць з перапісам скаціны

26.02.2016 / 22:33

Перапіс насельніцтва, запланаваны ў Беларусі на 2020 год, будзе сумешчаны з сельскагаспадарчым перапісам.

У дадатковым лісце апытання будзе сабраная інфармацыя аб наяўнасці ў насельніцтва зямельных участкаў, скаціны, птушкі, пладовых дрэў.

Пра гэта ішла гаворка на пашыраным паседжанні Белстата, паведамляе БелТА.