Віцэ-прэм’ер Русы правёў эксперымент: званіў на прадпрыемствы і звяртаўся па-англійску
28.02.2016 / 20:03
Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы расказаў у эфіры СТВ пра эксперымент, праведзены на сельскагаспадарчых прадпрыемствах.
Міхаіл Русы (справа).
— Мы правялі некалькі эксперыментаў на прадмет таго, што званок ідзе на англійскай мове і не заўсёды ёсць адказ у прыёмнай, каб паклікаць спецыяліста, які пагутарыў бы з тым, хто хацеў бы купіць…
– (карэспандэнт, перабіваючы) То бок вы асабіста званілі?
– …Канешне. Таму ёсць пытанні…
– (карэспандэнт, перабіваючы) Дык што ў адказ? Проста кладуць трубку?
– Кладуць трубку! Але гэта асобны разбор па гэтых прадпрыемствах.
З адказаў Міхаіла Русага было незразумела, ці асабіста ён абтэлефаноўваў прадпрыемствы.
* * *