У Мінску паставяць помнік гарадавому

01.03.2016 / 11:48

Помнік гарадавога з'явіцца ў Мінску да стагоддзя беларускай міліцыі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Да стагоддзя беларускай міліцыі, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, мы хочам усталяваць помнік мінскаму гарадавому», — сказаў Ігар Шуневіч.

Да гэтай даты МУС таксама плануе выпусціць фільм і кнігу.