Летась Беларусь наведалі каля 300 тысяч турыстаў, у асноўным расіяне

03.03.2016 / 21:42

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

«Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія прыбылі ў Беларусь у 2015 годзе, склала каля 300 тысяч чалавек. Больш за ўсё арганізаваных турыстаў прыехала з Расіі», — адзначылі ў Белстаце.

Сярод краін па-за СНД лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі з'яўляліся Германія, Кітай, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Францыя, Эстонія. Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у краіне ў 2015 годзе склала 5 дзён (у 2014 — 4 дні).