Над уваходам у пасольства Расіі ў Кіеве вывесілі ўкраінскі сцяг і манекен Пуціна
06.03.2016 / 20:58
Удзельнікі мітынгу ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка паднялі ўкраінскі сцяг над уваходам у будынак пасольства Расіі ў Кіеве, паведаміў у сваім фэйсбуку народны дэпутат ад Радыкальнай партыі Ігар Масійчук.
«Над посольством РФ зараз український прапор», — напісаў ён.
На фатаграфіі відаць, як мужчына ў камуфляжнай форме ўсталёўвае сцяг Украіны над уваходам у пасольства, а таксама вывешвае ляльку, падобную на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Раней паведамлялася, што будынак пасольства Расіі ў Кіеве закідалі яйкамі.
Фота: Т. Воранава, Украінская праўда
Мітынгі ў падтрымку Надзеі Саўчанка прайшлі ў Кіеве, Харкаве і Адэсе.
Фота з Твітару IT Sector Харкаў