Штрафы для ІП за гандаль таварамі без сертыфікатаў паменшаць у 100 разоў

11.03.2016 / 12:57

Штрафы для індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль таварамі без сертыфікатаў плануецца паменшыць у 100 разоў, паведаміў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пётр Арушаньянц.

«Цяпер штрафныя санкцыі — ад 200 да 500 базавых велічынь. Атрымліваецца, што нават за гандаль без дакументаў двума шапкамі суд абавязаны аштрафаваць на 200 базавых. Мы ж прапануем ніжнюю планку штрафаў паменшыць у 100 разоў, гэта значыць да 2 базавых велічынь», — адзначыў Пётр Арушаньянц.