На канцэрце Brutto і Dzieciuki ў Беластоку гледачы разгарнулі вялізарны БЧБ сцяг ФОТА, ВІДЭА
13.03.2016 / 09:23
12 сакавіка ў беластоцкім Лядовым Палацы адбыўся канцэрт двух, як яны самі сябе акрэслілі, бескампрамісных гуртоў Brutto і Dzieciuki. У Палацы сабралося каля дзвюх тысяч чалавек.
Ужо а палове на сёмую каля галоўнага ўвахода ў Палац стаяла каля 800 чалавек. Людзі спявалі Ляпісаў, Brutto, NRM, пасля — абразлівыя песні аб презідэнтах некаторых краін. Мінакі ўсміхаліся.
Фанаты гуртоў прыехалі на канцэрт з Гродна, Брэста, Мінска. Хапала і палякаў з украінцамі.
Сям'я, разам з дзецьмі, прыехалі на канцэрт з Мінску.
Дарэчы, арганізатары загадзя паведамілі, што алкаголь на тэрыторыі Палаца прадавацца не будзе.
Фаны адрываліся як шалёныя. Як гэта было, глядзіце ў відэарэпартажы НН:
Ключавым момантам канцэрта стаў велізарны БЧБ сцяг, які фанаты разгарнулі падчас выступу абодвух гуртоў. Відэа Нашай Нівы:
У адрозненне ад гродзенскіх хлопцаў-балахоўцаў, якія амаль кожную сваю песню прысвячалі героям і гістарычным падзеям, хлопцы-турнікмены з Brutto звярталіся да сваіх фанаў па- філасофску, накшталт: «Хто мы? Brutto! Чаго мы хочам? Каб было крута!»
Напрыканцы Brutto выканала шмат песняў са старых Ляпісаў, разам з былымі трубачамі гурту — Іванам Галушкам і Уладзіславам Сянкевічам.
Пасля канцэрта не адбылося ніводнага канфлікту.
Такім чынам, атрымаўся такі добры, безаалкагольны і патрыятычны канцэрт.