Анлайн з Ліліяй Ананіч пройдзе сёння на сайце БелТА

15.03.2016 / 07:44

Анлайн-канферэнцыя з міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч на тэму «Медыяасяроддзе Беларусі ў новых умовах» пройдзе сёння на сайце БелТА з 10.00 да 11.00.

Як паўплывалі на медыяасяроддзе Беларусі папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі», якія дзейнічаюць з 1 студзеня 2015 года? Наколькі эфектыўныя меры па абмежаванні доступу сайтам, якія парушаюць заканадаўства? Якія плануюцца заканадаўчыя новаўвядзенні па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі? На гэтыя і іншыя пытанні міністр інфармацыі адкажа ў час анлайн-канферэнцыі.