У Крамлі адмовіліся назваць кошт расійскай аперацыі ў Сірыі

16.03.2016 / 13:33

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленні, што расійская аперацыя ў Сірыі абышлася прыкладна ў 38 мільярдаў расійскіх рублёў.

Адказваючы на пытанне, ці супадае згаданая сума са звесткамі Крамля, Пяскоў заявіў: «Не, не супадае. Напэўна, вам лепш даведацца ў гэтага паважанага выдання [ria.ru], адкуль ім вядома пра такія траты».