САХР МУС стаў асобнай вайсковай часткай

16.03.2016 / 17:27

Спецыяльны атрад хуткага рэагавання МУС Беларусі стаў асобнай вайсковай часткай у складзе 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. 16 сакавіка камандаванню атрада ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску уручаны баявы сцяг.

Да гэтага САХР з'яўляўся адным з падраздзяленняў в/ч 3214 УВ МУС. Зараз САХР — гэта вайсковая часць 3032.

Як паведамілі ў прэс-службе ўнутраных войскаў МУС, праведзенае рэфармаванне дазволіць палепшыць кіравальнасць і аператыўнасць прыняцця рашэнняў для выканання САХР баявых задач.

САХР быў створаны ва ўнутраных войсках МУС у чэрвені 1999 года.