У ЗША на 92-м годзе жыцця памёр сын Сяргея Ясеніна

16.03.2016 / 17:32

У ЗША ва ўзросце 91 года памёр Аляксандр Ясенін-Вольпін, вядомы савецкі дысыдэнт, сын Сяргея Ясеніна.

Аляксандр Ясенін-Вольпін нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1924 годзе. Яго маці была паэтка Надзея Вольпін.

У 1949 годзе ён быў змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу за антысавецкія вершы. У 1965-м стаў ініцыятарам першай праваабарончай дэманстрацыі ў Маскве на Пушкінскай плошчы.

Дзякуючы яму, ва ўжытак увайшло паняцце «галоснасць» як патрабаванне грамадскасці да ўладаў выконваць закон і зрабіць прававыя працэдуры празрыстымі.

Ясенін-Вольпін быў вядомым матэматыкам і філосафам, аўтарам некалькіх фундаментальных работ у галіне матэматычнай логікі і тэорыі права.

У 1972 годзе праваабаронца эміграваў у ЗША.