Два аўтаматы Калашнікава канфіскавалі ў мінчука
17.03.2016 / 09:45
Міліцыя канфіскавала ў мінчука два АКС-74У (аўтамат Калашнікава складны падкарочаны) калібра 5,45 мм.
Акрамя аўтаматаў праваахоўнікі выявілі дома ў мужчыны затвор вінтоўкі «Маўзер» калібра 7,92.
Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).