У Рэчыцкім раёне раварыстка ўпала пад колы гружанага лесам МАЗа

17.03.2016 / 10:15

ДТЗ адбылося пад Рэчыцай днём 16 сакавіка на дарозе Пад'езд ад вёскі Чорнае да дарогі Гомель—Кобрын.

Гружаны лесам МАЗ ехаў у бок дарогі М10. У спадарожным кірунку па правым краі праезнай часткі ехалі два раварысты, муж і жонка — жыхары вёскі Капань.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына не справілася з кіраваннем роварам і ўпала пад заднюю вось прычэпа. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.