На таргах у Мінску даляр упаў на 380 рублёў

17.03.2016 / 12:58

На таргах у Мінску 17 сакавіка даляр ЗША ўпаў на 381 рубель (1,84%) да 20 344 беларускіх.

Еўра знізіўся на 83 рублі да 22 889.

Расійскі рубель умацаваўся на 5,08 рубля (1,74%) да 296,83 беларускага.

Умацаванне беларускага рубля ідзе следам за ўмацаваннем расійскага на маскоўскай біржы на фоне перамоваў на нафце, а таксама рашэння ФРС ЗША па ключавой стаўцы (захаванне базавай працэнтнай стаўкі на папярэднім узроўні — 0,25—0,5%).

Так, ужо ўчора вечарам даляр у Маскве ўпаў больш як на адзін расійскі рубель на фоне такога рашэння галоўнай банкаўскай установы ЗША.

Сёння на біржы ў Маскве, па стане на 12:55, даляр таргуецца па 68,519 расійскага, еўра — па 77,424.

Бараль нафты каштуе 41,26 даляра