Здарэнне ў Шумілінскім раёне: рабочыя атрымалі траўмы на керамічным заводзе

17.03.2016 / 12:40

Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі праводзіцца праверка па факце траўмавання рабочых ТАА «Прамэнергабуд» на тэрыторыі Обальскага керамічнага завода.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што раніцай 16 сакавіка пры выкананні рамонтных прац на тэрыторыі Обальскага керамічнага завода, трое рабочых ТАА «Прамэнергабуд», 1981, 1983 і 1975 года нараджэння, атрымалі цялесныя пашкоджанні ў выніку падзення са столевага перакрыцця цэха, які знаходзіцца на рэканструкцыі.

Следча-аператыўнай групай неадкладна быў праведзены агляд, зафіксаваныя матэрыяльныя сляды, апытаныя рабочыя, прызначаны шэраг судовых экспертыз.

У цяперашні час следчыя працягваюць высвятляць усе акалічнасці здарэння.

sk.gov.by