На пр-це Незалежнасці фура зачапіла аўтавышку з рэкламшчыкамі: двое рабочых упалі на праезную частку

17.03.2016 / 14:27

Мужчыны каля 10.00 17 сакавіка мантавалі білборд на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага.

«Міма праязджала фура, зачапіла аўтавышку. Хлопцы зваліліся на асфальт, прыехалі хуткія.

У ДТЗ пацярпелі двое мужчын: 28- і 45-гадовыя супрацоўнікі адной са сталічных рэкламных кампаній. У іх — траўмы пазваночніка і пераломы. Рабочыя шпіталізаваны.