Камандаваць вайсковай часцю па ахове АЭС у Астраўцы будзе сын былога міністра абароны

17.03.2016 / 15:05

Фота Германа Сачука, Tut.by

Вайсковая часць унутраных войскаў МУС Беларусі, якая будзе ахоўваць атамную электрастанцыю ў Астраўцы, створаная, паведаміў начальнік прэс-службы УВ Уладзімір Пархомцаў.

«Камандаванне прызначанае, ідзе падбор асабовага складу, будуецца ваенны гарадок», — сказаў прадстаўнік ўнутраных войскаў МУС.

Нумар часці — 7434. Камандзірам вайсковай часці УВ па ахове атамнай электрастанцыі прызначаны падпалкоўнік Віктар Жадобін.

Цалкам фарміраванне часці павінна завяршыцца ў верасні 2017 года.

Віктар Жадобін — сын былога дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі, былога міністра абароны генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна.