Алянд і Меркель заклікалі выконваць мінскія дамоўленасці

18.03.2016 / 07:43

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у чацвер, 17 сакавіка, правялі перамовы з украінскім прэзідэнтам Пятро Парашэнкам. Яны нагадалі пра неабходнасць выканання палажэнняў мінскіх пагадненняў. 

«Мы абмеркавалі сітуацыю на Украіне і тыя перашкоды, якія перашкаджаюць выкананню мінскіх пагадненняў», - адзначыў францускі лідэр.

«Мы нагадалі, што неабходна выконваць палажэнні пагадненняў у тым, што тычыцца рэжыму спынення агню, абмену ваеннапалоннымі, а таксама прыкласці намаганні, каб былі праведзены выбары на ўсходзе Украіны», — дадаў ён.