Эдуард Лімонаў трапіў у рэанімацыю
18.03.2016 / 10:58
Лідар руху «Другая Россия» Эдуард Лімонаў трапіў у рэанімацыю. Пра гэта ён напісаў у сваім «Жывым часопісе».
Па словах пісьменніка, ён быў змешчаны ў рэанімацыю нейрахірургіі, дзе яго «залаталі» дактары.
Лімонаў адмовіўся ўдакладняць падрабязнасці, патлумачыўшы, што гэта закрытая інфармацыя.
«Дзе я быў? Амаль на тым свеце. У рэанімацыі ў нейрахірургіі. Адразу кажу, каб не было чутак. Зацыравалі. Адчуваю сябе нармальна», — напісаў Эдуард Лімонаў.