Мужчына здзейсніў хуліганскія дзеянні сэксуальнага характару ў метро, яго шукае міліцыя ФОТА, ВІДЭА
18.03.2016 / 11:22
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС па ахове Мінскага метрапалітэна шукаюць мужчыну за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў сэксуальнага характару, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
У міліцыю звярнулася маладая дзяўчына, якая паведаміла, што ў вагоне цягніка метро па шляху ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Грушаўка» невядомы мужчына ў дачыненні да яе здзейсніў хуліганскія дзеянні сэксуальнага характару.
Праваахоўнікі просяць тых, каму знаёмы адлюстраваны на фота і відэа чалавек, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (029) 120-58-94, 8 (029) 253-74-33, дзяжурная частка 8 (029) 133-60-83, 8 (029) 861-10-83. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.