У Заслаўі абакралі машыну, калі ў ёй знаходзілася двухгадовае дзіця
18.03.2016 / 11:55
Двухгадовае дзіця сядзела ў машыне ў момант яе рабавання ў Заслаўі, паведаміла прэс-афіцэр Мінскага РУУС Юлія Лобач.
Маці малога распавяла праваахоўнікам, што пакінула свой аўтамабіль каля крамы літаральна на пару хвілін, а дзверы не замкнула. Унутры машыны сядзеў двухгадовы сын жанчыны і ляжала торба з грашыма і дакументамі. Вярнуўшыся з пакупкамі, яна выявіла прапажу маёмасці. На шчасце, хлопчык не пацярпеў.
Падазраванага затрымалі па гарачых слядах. Ім аказаўся 50-гадовы раней судзімы за крадзяжы мясцовы жыхар. Выкрадзенае было канфіскавана і вернута пацярпелай. Заведзеная крымінальная справа. Затрыманаму пагражае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі.