ДАІ рэкамендуе кіроўцам часова выключыць цэнтральную частку горада са свайго маршруту

18.03.2016 / 12:09

У сувязі з рамонтнымі работамі па аднаўленні калектара на вуліцы Няміга, пашкоджанага ў выніку пажару, часова магчымыя непаладкі ў працы светлафорных аб'ектаў на дадзеным участку, паведамляе прэс-служба ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам «па магчымасці выключаць цэнтральную частку горада з маршруту свайго руху».

Пажар у кабельным калектары на Нямізе адбыўся вечарам 17 сакавіка. Гэта ўжо другое ўзгаранне дадзенага аб'екта за апошнія тры з паловай месяца. Падобнае адбылося 4 снежня 2015 года.