У Навагрудку кінутая з шостага паверха бутэлька трапіла ў галаву школьніку
18.03.2016 / 12:56
Беспрацоўны мясцовы жыхар 1988 года нараджэння знаходзіўся ў сваёй кватэры, размешчанай на шостым паверсе, і вырашыў пазбавіцца ад пустой шкляной бутэлькі.
Найлепшым спосабам яму падалося выкінуць яе ў акно. Тара патрапіла проста ў галаву вучню гімназіі 1999 года нараджэння, які праходзіў побач з шматпавярхоўкай. Бутэлька разляцелася на кавалкі і нанесла маладому чалавеку цялесныя пашкоджанні.
Дзеянні беспрацоўнага праваахоўнікі кваліфікавалі як хуліганства