Азаранка выйграла ў Серэны Уільямс фінал у Індыян-Уэлсе

20.03.2016 / 22:47

BNP Paribas Open

Вікторыя Азаранка (15-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйграла прэстыжны тэнісны турнір серыі «Прэм'ер» у Індыян-Уэлсе (Каліфорнія).

У фінале сёння, 20 сакавіка, яна выйграла ў першай ракеткі свету Серэны Уільямс з лікам 6:4, 6:4.

Азаранка вяртаецца ў топ-10. Яна ўжо восьмая ў рэйтынгу найлепшых тэнісістак.