Мікіта Найдзёнаў, Вольга Сацюк і Дзіма Нікановіч выканалі хіт Эраса Рамадзоці па-беларуску ВІДЭА
23.03.2016 / 17:18
Лідар гурту «Hurma» Мікіта Найдзёнаў, былая ўдзельніца дзіцячага Еўрабачання спявачка Вольга Сацюк і ўдзельнік конкурсаў «Хачу да Меладзэ», «Акадэмія талентаў» Дзіма Нікановіч разам зрабілі беларускамоўны кавэр на песню Эраса Рамадзоці «Più Che Puoi».
26 сакавіка Эрас дасць канцэрт у «Мінск-арэне».
Песня атрымала назву «За табой». Аўтар беларускага тэксту — паэт Мікіта Найдзёнаў.
«Мне б вельмі хацелася, каб Эрас Рамадзоці пачуў нашу версію, цікава, як яму спадабаецца беларуская мова ў сваёй песні», — кажа Мікіта.
«У Рамадзоці ёсць нейкая магія. Таму яго песні адчуваюцца нават без ведання тэксту, хаця лірыка ў іх вельмі глыбокая».
Песня «За табой» была напісана адмыслова для конкурсу «Заспявай 3.0» у намінацыі «Беларускі пераклад». Дзякуючы ёй стварыўся прыгожы дуэт двух маладых спевакоў: Дзімы Нікановіча і Вольгі Сацюк.
А як вам беларуская версія сусветнага хіта? Выказвайцеся ў каментах!