У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску развіталіся з Ганнай Вольскай ФОТА

24.03.2016 / 13:15

У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску 24 сакавіка адбылася паніхіда і развітанне з Ганнай Вольскай — музычным прадзюсарам і жонкай рок-музыкі Лявона Вольскага. На паніхіду прыйшлі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, журналісты, музыкі і ўсе, хто ведаў Ганну.

Пахаванне адбудзецца сёння ж у Заслаўі.

Як паведамлялася раней, Ганна Вольская памерла ад анкалагічнага захворвання ў 40 гадоў.

Акрамя самых блізкіх, ніхто не ведаў пра яе хваробу аж да самой смерці.

Так супала, што ў дзень смерці мамы дачцэ Вольскіх Адэлі споўнілася 18 гадоў.

Фота Сяргея Гудзіліна