Пяці ФК адмоўлена ў ліцэнзіі на ўдзел у першай лізе чэмпіянату Беларусі

25.03.2016 / 09:57

У Доме футбола адбылося пасяджэнне Камітэта па клубным ліцэнзаванні, на якім былі разгледжаны заявы суіскальнікаў ліцэнзіі АБФФ «Першая ліга».

Прыняты рашэнні аб выдачы ліцэнзій футбольным клубам «Баранавічы», «Орша», «Смалявічы-СТІ», «Тарпеда» (Мінск), «Прамень» (Мінск), «Слонім».

Пяці клубам адмоўлена ў выдачы ліцэнзій.

Футбольным клубам «Днепр», «Смаргонь» і «Хімік» — за парушэнне артыкула 53 Рэгламенту па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў. Футбольныя клубы «Кобрын» і «Узда» не перадалі дакументы, якія пацвярджаюць выкананне крытэраў ліцэнзавання.

Па футбольных клубах «Гомель», «Ашмяны», «Ліда», «Гомельжэлдортранс» і РЦАР па футболе БДУ (каманда «Зорка-БДУ» Мінск) камітэт прыме рашэнне ў панядзелак 28 сакавіка.