У Мінску «Форд», рухаючыся заднім ходам, насмерць збіў жанчыну
25.03.2016 / 10:58
Смяротны наезд адбыўся на вуліцы Багдановіча каля дома №258.
26-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Форд» пры руху заднім ходам збіў пенсіянерку.
У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.