У Мінску разглядаюць справы ўдзельнікаў пікету салідарнасці з Саўчанка
25.03.2016 / 11:46
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска (Кірава, 21) пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў пікету каля расійскага пасольства ў Мінску ў падтрымку украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, што праходзіла 9 сакавіка.
У той дзень на многіх ўдзельнікаў пікету супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Так, Наталля Басылыга атрымала 20 базавых велічыняў штрафу (4,2 млн рублёў), Яўген Батура пакараны штрафам 15 б.в.
Сёння будуць разгледжаныя справы Наталлі Махнач, Рыгора Чэркана, Галіны Лукашэвіч, Вольгі Нікалайчык ды некалькіх іншых чалавек