У Цэнтральным судзе Мінска адзін суддзя пагадзіўся весці працэс па-беларуску, другая забараніла

25.03.2016 / 13:08

Сёння ў Цэнтральным раённым судзе Мінска праходзяць працэсы над удзельнікамі пікетаў каля расійскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанка, асуджанай у Расіі на 22 гады турмы. На лаўцы падсудных каля 10 чалавек.

Калі пачалі судзіць барда Змітра Захарэвіча, ён хадайнічаў, каб працэс вёўся па-беларуску, але суддзя Таццяна Рак хадайніцтва не задаволіла.

З перапытваньняў суддзі стала зразумела, што яна не ўсё разумее па-беларуску, але два словы на роднай мове Захарэвічу сказала: «Не дазваляю». Зьміцер Захарэвіч не лічыць сябе вінаватым, хаця не адмаўляе, што браў удзел у пікеце ў абарону Саўчанка.

Раней актывіст Яўген Батура, якога пачалі судзіць сярод першых, заявіў суду, што 9 сакавіка скарыстаўся сваім правам на вольнае выказванне меркаванняў, а таксама яго натхнілі словы Святланы Алексіевіч, якая падтрымала Саўчанку. Адметна, што судзьдзя Іван Майсейчык, які судзіць Яўгена Батуру, на патрабаваньне актывіста правёў працэс цалкам па-беларуску.