Кіроўца збіў на «зебры» ў Полацку малых братоў
25.03.2016 / 14:32
У Полацку кіроўца збіў на зебры малалетніх стрыечных братоў, паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
У Полацку 24 сакавіка прыблізна ў 19.00 кіроўца аўтамашыны «Фальксваген-Пасат» 1965 года нараджэння здзейсніў наезд на двух стрыечных братоў, якія пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку 6-гадовы выхаванец дзіцячага сада і 7-гадовы навучэнец 1-га класа атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. Праводзіцца расследаванне.