Пошты Мінска і абласных цэнтраў будуць працаваць у нядзелю, каб людзі змаглі аплаціць ЖКП

25.03.2016 / 15:15

Паштовыя аддзяленні Мінска і абласных цэнтраў будуць працаваць у нядзелю, каб насельніцтва змагло аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі, паведаміла вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю «Белпошты» Алена Арлова.

«Для зручнасці кліентаў па аплаце жыллёва-камунальных паслуг РУП «Белпошта» прыняло рашэнне аб рабоце ўсіх аддзяленняў паштовай сувязі 27 сакавіка ў Мінску і абласных цэнтрах», — патлумачыла яна.

Рэжым працы аддзяленняў паштовай сувязі Мінска ў гэты дзень — з 10.00 да 17.00, дзяжурных аддзяленняў паштовай сувязі сталіцы і абласцей, а таксама Галоўпаштамта — паводле ўсталяванага рэжыму работы ў нядзельні.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары 154.