26 чалавек загінулі ў Іраку пры выбуху на футбольным матчы

25.03.2016 / 22:16

Паводле паведамленняў з Ірака, падрыўнік-самазабойца падарваў сябе ў натоўпе заўзятараў на футбольным матчы ў горадзе Іскандэрыя. Па меншай меры 26 чалавек загінулі, больш за 70 параненыя.

Як паведамляецца, выбух прагрымеў прыкладна ў 19:15 па мясцовым часе, адразу пасля завяршэння гульні, калі пераможцы атрымлівалі прыз.

Адказнасць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Горад Іскандэрыя, дзе пражывае змяшанае суніцкае і шыіцкае насельніцтва, размешчаны ў правінцыі Бабіль за 40 кіламетраў на поўдзень ад Багдада.