«Панарама» паведаміла аб акцыі з нагоды Дня Волі на 38-й хвіліне 

25.03.2016 / 22:51

Акцыя з нагоды Дня Волі, якая прайшла 25 сакавіка ў Мінску, удастоілася ўпамінання на 38-й хвіліне эфіру праграмы навін «Панарама» тэлеканала «Беларусь 1».

Кароткае паведамленне было вытрымана ў цэлым у нейтральных танах. Паведамлялася аб нешматлікасці мерапрыемства, нягледзячы на добрае надвор'е, і пра тое, што ўдзельнікі не дайшлі да канчатковага пункта санкцыянаванага маршруту — плошчы Бангалор.