Праект «Папяровыя замкі Беларусі» прапануе навінку — мадэль ветрака ў Строчыцах

31.03.2016 / 14:34

Праект «Belzamki» зрабіў новы макет-мадэль помніка беларускай архітэктуры і народнага дойлідства. На гэты раз — вятрак. Яго арыгінал знаходзіцца ў музеі народнай архітэктуры і быта ў вёсцы Азярцо (Строчыца), што ў 4 км ад Мінска. 

Дарослыя могуць дапамагчы сабраць мадэль, а для дзетак маюцца фігуркі млынара і яго сяброў, з якімі можна гуляцца, ці паставіць вакол ветрака.

Ад чытачоў НН аўтары праекта чакаюць прапаноў па распрацоўцы новых макетаў. Свае ідэі і пажаданні чытачы НН могуць дасылаць на адрас almer@tut.by.