Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Маямі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйграла прэстыжны турнір класа «Прэм'ер Мэндыторы» — «Маямі Оўпэн» (прызавы фонд — 6 134 605 даляраў).

02.04.2016 / 21:27

Reuters.com

Сёння вечарам у фінале яна выйграла ў расіянкі Святланы Кузняцовай — 6:3, 6:2.

Гэта трэці турнір, які выйграла беларуска з пачатку года. Вікторыя ў пачатку студзеня перамагла ў Брысбэне, а два тыдні таму ў Індыян-Уэлсе.

Усяго ж гэта 20-ы турнір, выйграны Вікторыяй.

Азаранка працягвае ўздымацца ў рэйтынгу тэнісістак. Яна — былая першая ракетка — ужо пятая ў агульным рэйтынгу.