Пайшоў з жыцця былы футбаліст і трэнер «Мілана» Чэзарэ Мальдзіні
03.04.2016 / 10:01
Вядомы ў мінулым італьянскі футбаліст і трэнер Чэзарэ Мальдзіні памёр ва ўзросце 84 гадоў, паведамляе Lastampa.
Большую частку сваёй спартыўнай кар'еры Мальдзіні прысвяціў «Мілану», колеры якога ён абараняў з 1954 па 1966 год, за чырвона-чорных Чэзарэ правёў 412 матчаў ва ўсіх турнірах. У якасці гульца ён стаў 4-разовым чэмпіёнам Італіі і ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў — 1962/63. У 1967 годзе ён завяршыў кар'еру і стаў трэнерам, працаваў у «Мілане», «Парме», зборнай Італіі і нацыянальнай камандзе Парагвая. Міланскі клуб пад кіраўніцтвам Мальдзіні стаў уладальнікам Кубка Італіі — 1972/73 i Кубка ўладальнікаў кубкаў — 1972/73.
Чэзарэ Мальдзіні — бацька Паола Мальдзіні — легендарнага экс-абаронцы «Мілана» і зборнай Італіі.