Ніл Гілевіч пра маладафронтаўцаў: «На вас мая сёння надзея!»
03.04.2016 / 13:57
Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч апублікаваў у ФБ аўтограф верша народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
«Гэта адзін з вершаў, якія Ніл Сымонавіч прысвячаў маладафронтаўцам, — падпісаў фотаздымак рукапісу Зміцер Дашкевіч. — Вялікі Паэт, каторы ўвесь да астатку прысьвяціў сябе Беларусі».