Азербайджан абвясціў пра спыненне агню ў Карабаху, Арменія не верыць

03.04.2016 / 14:19

Азербайджан абвясціў «пра аднабаковае спыненні агню» на поўначы Карабаха. Мінабароны Арменіі не пацвярджае паведамленні. У адноўленым у суботу канфлікце ў Нагорным Карабаху было забіта 30 чалавек.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Азербайджана заявіў, што такім чынам краіна пачула заклікі міжнароднай супольнасці спыніць гвалт. Азербайджан тым не менш паабяцаў аднавіць ваенныя дзеянні, у выпадку калі армянскі бок не падтрымае перамір'е.

«Узяўшы за аснову міралюбнасць і заклікі міжнародных арганізацый, Азербайджан прыняў рашэнне спыніць у аднабаковым парадку ў адказ ваенныя аперацыі і будзе ўмацоўваць вызваленыя напярэдадні тэрыторыі», - гаворыцца ў заяве мінабароны Азербайджана.

Карабахская ваенныя і мінабароны Арменіі сцвярджаюць са свайго боку, што баі ў рэгіёне працягваюцца.

***

Канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй пачаўся з-за Нагорнага Карабаха ў 1988 годзе, калі населеная пераважна армянамі Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць заявіла аб выхадзе з Азербайджанскай ССР.

У 1994 годзе пры пасярэдніцтве Масквы было падпісана перамір'е, якое паклала канец актыўных баявых дзеянняў у рэгіёне, але якое пакінула Карабах і навакольныя яго раёны Азербайджана пад кантролем армян.

За шэсць гадоў вайны загінулі звыш 30 тысяч чалавек.

Мірнае ўрэгуляванне зайшло ў тупік пасля перамоваў лідараў Арменіі і Азербайджана ў 2009 годзе.

У апошнія гады адбылося некалькі сур'ёзных узброеных сутыкненняў на лініі судакранання бакоў.