Вясна ідзе: у панядзелак — да +16

03.04.2016 / 14:25

У панядзелак, 4 красавіка, чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў.

Вецер прагназуецца слабы і няўстойлівы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

Днём паветра прагрэецца да 10—16 градусаў, а па паўднёвым захадзе Беларусі — да 18 градусаў.