На пажары будынка Мінабароны ў Маскве абваліўся дах, пацярпеў пажарны

03.04.2016 / 17:06

Дах адміністрацыйнага будынка Мінабароны РФ у цэнтры Масквы на вуліцы Знаменка абваліўся ў выніку пажару на плошчы 1,2 тысячы квадратных метраў, паведаміла «РІА Новості» крыніца ў экстраных службах.

«Ёсць небяспека далейшага абвалу», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Пацярпеў адзін пажарны, перадае ТАСС. «Адзін чалавек надыхаўся прадуктамі гарэння», — паведаміў першы намеснік мэра Масквы Пётр Бірукоў.

Па звестках Мінабароны, адкрыты агонь у будынку ліквідаваны, пажар не паўплывае на дзейнасць органаў ваеннага кіравання і тэхнічных сістэм. Пажарныя разлікі заліваюць вадой іншыя карпусы для недапушчэння распаўсюджвання агню ў іншыя памяшканні.

Гл. таксама:

У Маскве гарыць будынак Міністэрства абароны Расіі ФОТА