Міністр абароны расказаў, ці будзе Беларусь супрацьстаяць гібрыднай вайне

04.04.2016 / 11:29

Ваенная дактрына Беларусі прадугледжвае адказ на ўсе віды агрэсіі, у тым ліку на так званую «гібрыдную вайну». Пра гэта заявіў міністр абароныАндрэй Раўкоў, які сёння прадстаўляе ваенную дактрыну ў Палаце прадстаўнікоў.

Журналіст пацікавіўся ў міністра, ці плануецца ў новай дактрыне процідзеянне так званай «гібрыднай вайне».

 »Гэта сумесь разнастайных формаў і спосабаў дзеяння, традыцыйных і нетрадыцыйных. А якая яна будзе — абстаноўка пакажа… Мы прадугледжваем ваеннай дактрынай усё», — сказаў Раўкоў.

Разам з тым міністр паведаміў, што Расія застаецца галоўным саюзнікам Беларусі. «Мы ў адной Саюзнай дзяржаве. Мы звязаныя кучай дамоўленасцяў. Мы адной крыві — славяне», — дадаў ён.