Андрэя Кіма паклалі ў турэмны шпіталь

У хлопца запаленьне вачэй, якое пачалося падчас знаходжаньня ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

25.04.2008 / 16:39


Ад 24 красавіка Андрэй Кім знаходзіцца ў рэспубліканскім турэмным шпіталі. У актывіста запаленьне вачэй, якое пачалося падчас знаходжаньня ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Тыдзень таму Андрэй Кім быў асуджаны на 1,5 года зьняволеньня за пагрозу міліцыянту падчас мітынгу прадпрымальнікаў у студзені. Сваёй віны актывіст не прызнаў.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Фота Юліі Дарашкевіч

Глядзі яшчэ:
Андрэю Кіму далі паўтара году турмы
"Дзе дух Гасподні, там Свабода