Прыгожае графіці з паэзіяй беларускай лацінкай з'явілася на адным з будынкаў БНТУ ФОТА
05.04.2016 / 09:40
«На сценах аднаго з будынкаў БНТУ пабачыў вось такое графіці, — напісаў чытач «Нашай Нівы» АМ. — Подпіс «Прагну зноў цябе сасніць і не прачнуцца. Барбара… Барбара…»
«Навіна можа і не суперважная, але сэрцу прыемна бачыць такое штодзень, бо жыву побач. Трэба аддаць павагу аўтару (-ам), бо графіці не маленькае і работы роблена шмат. Вялікі дзякуй!» — дадае АМ.