Заўтра — да +23, месцамі — навальніцы
05.04.2016 / 11:35
У сераду, 6 красавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём, у асноўным па заходняй палове, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 15—20 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе ноччу чакаецца +8—10 градусаў, днём — +21—23.