«Нашым праўнукам будуць на ўроках гісторыі распавядаць, што некалі быў такі асобны народ — беларусы»
Абмяркоўвайце!
05.04.2016 / 11:52
Тысячы людзей, у тым ліку народны майстра-цымбаліст, прыехалі ў Мінск развітацца з Народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам.
«Правільна зрабіла «НН», што звярнула ўвагу на мову [вянка ад Лагойскага райвыканкама], — піша на старонцы НН Укантакце чытач «Нашай Нівы» Дзяніс Рабянок. — Ведаючы прынцыповую пазіцыю Ніла Гілевіча па праблеме беларускай мовы і яго рэзка адмоўнае стаўленне да русіфікацыі, рабіць подпіс на расейскай — гэта здзек!»
«На такія рэчы варта звяртаць увагу, — падтрымлівае яго іншы чытач Андрэй Мядзведзеў. — Іх варта фіксаваць у гісторыі, каб, калі нашым праўнукам будуць на ўроках гісторыі распавядаць, што некалі быў такі асобны народ — беларусы, у якога нават была свая асаблівая мова, чым ён і адрозніваўся ад усіх іншых народаў, настаўнікі маглі назваць канкрэтныя прозвішчы тых, хто спрыяў страце беларусамі сваёй мовы».