Мужчына паліў у шортах смецце і абсмаліў сабе ногі

Здарэнне адбылося 2 красавіка ў вёсцы Гінеўцы Ашмянскага раёна.

05.04.2016 / 12:23

Як распавёў сам 58-гадовы пацярпелы, 2 красавіка ён вырашыў на прысядзібным участку спаліць смецце.

Каб лепей гарэла, абліў яго палівам і, калі паднёс запалку, куча смецця ўспыхнула полымем.

Паколькі мужчына быў у шортах, яму абсмаліла ногі.

Пацярпелы звярнуўся па медыцынскую дапамогу толькі 4 красавіка. З апёкамі 3-й ступені, гэта 8% цела, яго шпіталізавалі.