Віцэ-прэм'ер Качанава: Большасць з разуменнем ставіцца да павышэння пенсійнага ўзросту
Большасць беларусаў з разуменнем ставіцца да павышэння пенсійнага ўзросту, мяркуе віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. Паводле яе слоў, указ, паводле якога жанчыны будуць выходзіць на пенсію ў 58 гадоў, а мужчыны ў 63, ужо гатовы і ў бліжэйшы час будзе прыняты.
05.04.2016 / 15:52
governtment.by
Не толькі ўрад займаўся вывучэннем меркавання нашых грамадзян, але і адміністрацыя прэзідэнта, працавалі міністэрства з гэтымі пытаннямі, праводзіліся і сустрэчы з людзьмі, выязджалі ў калектывы, выслухоўвалі думкі, — распавяла Наталля Качанава аб тым, як ішла падрыхтоўка да прыняцця закона. — Усе праводзілася для таго, каб можна было прыняць правільнае рашэнне. Вы (журналісты) сказалі, што шмат незадаволеных. Я б так не сказала. Пытанне наспела, яно відавочнае. Я думаю, што большасць нашых грамадзян з разуменнем ставіцца да прыняцця гэтага рашэння.
Нагадаем, урад разглядаў тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Быў абраны самы мяккі, па якім жанчыны будуць сыходзіць на пенсію ў 58 гадоў, мужчыны — у 63 гады.
На думку, віцэ-прэм'ера, нельга казаць пра тое, што павышэнне пенсійнага ўзросту за ўсё на тры гады не вырашае праблему ў краіне.
— Чаму не вырашае? Вырашае. Гэта павелічэнне людзей, якія знаходзяцца ў працаздольным узросце, менш становіцца тых, хто выходзіць на пенсію.
Пакуль ва ўрадзе не разглядаецца пытанне аб тым, што ў бліжэйшыя гады варта вярнуцца да далейшага павышэння пенсійнага ўзросту.
— Гэтае пытанне будзе вырашацца тады, калі будуць складвацца пэўныя перадумовы эканамічныя і дэмаграфічныя — вось асноўныя крытэрыі, па якіх будзе ісці наступны разгляд гэтага пытання.
Журналісты таксама пацікавіліся ў Наталлі Качанавай, ці будзе пераглядацца дэкрэтны адпачынак у краіне.
- Па гэтым пытанні мы не разглядалі ніякіх зменаў, — запэўніла віцэ-прэм'ер.